Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Закрыццё тыдня моў

Дата: 22 февраля 2020 в 08:30, Обновлено 22 февраля 2020 в 14:22
Автор: Бедай О. А.
198 просмотров

Падыходзіць да свайго заканчэння насычаная праграма Тыдня моў, у рамках якой навучэнцы і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у розных інтэлектуальных мерапрыемствах, арганізаваных на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай. Кожны дзень гэтага тыдня ўсіх чакалі конкурсы, акцыі, віктарыны і інш. Так, у панядзелак на ўрачыстай лінейцы навучэнцам былі дадзены маршрутныя лісты з заданнямі на трох мовах, і на працягу дня дзеці ўдзельнічалі ў квэст-гульнi "Юны філолаг". 18.02.2020 былі арганізаваны выставы кніг на рускай і беларускай мовах. 19.02.2020 у дзень, прысвечаны нямецкай мове, навучэнцы ўдзельнічалі ў kahoot-віктарыне "Ці ведаеш ты Германію?", разгадывалі красворды і рэбусы. Таксама была арганізавана выстава лепшых творчых работ на нямецкай мове. 20.02.2019 адбыўся флаер-фэст "У любімай мове роднай, наскай...", дзе навучэнцы прадстаўлялі рэкламу беларускіх слоў. 21.02.2020, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбылася акцыя "Гавары са мною па-беларуску!" і абласны дыктант. 22.02.2020 -паседжанне лiтаратурнага кафэ. Глядзіце нашы фотаальбомы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.