Выхаваўчая работа з вучнямі абапіраецца на выкарыстанне вялікага патэнцыялу музейнай педагогікі.
Мэта дзейнасці музейнага пакоя: садзейнічаць станаўленню асобы навучэнца як грамадзяніна, патрыёта сродкамі музейнай педагогікі
Задачы:
- удзел ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу;
- удзел у фарміраванні, забеспячэнні захаванасці і рацыянальнага выкарыстання музейнага фонду;
- прапаганда помнікаў гісторыі, культуры, роднага краю;
- правядзенне культурна- асветніцкай работы сярод навучэнцаў, бацькоў, насельніцтва;
- садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, любовi да Радзiмы.
У музейным пакоі сабраны прадметы сялянскага побыту пачатку мінулага стагоддзя, вырабленыя з саломы, лазы, кары і драўніны: маслабойка, дарожны чамадан, лапата, карыта, сеялкі, розныя кошыкі. Маюцца і кавальскія вырабы.
Экспанаты дазваляюць школьнікам дакрануцца да гісторыі, уявіць жыццё продкаў, яны выклікаюць у дзяцей не толькі цікавасць, але і гонар за родную спадчыну. У этнаграфічным музейным пакоі ладзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі, праходзяць заняткі па беларускай мове і літаратуры, пазакласныя мерапрыемствы, квэсты, гульні, віктарыны і спаборніцтвы знаўцаў роднай мовы і культуры, бацькоўскія сходы. Традыцыйна ў музейным пакоі адбываюцца мерапрыемствы ў рамках тыдня і Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага), сустрэчы з вядомымі культурнымі дзеячамі Воранаўшчыны.
Віртуальная экскурсія па школьным музейным пакоі
"Прадметы побыту і працы нашых продкаў"
Віртуальная экскурсія па школьным музейным пакоі
"Ткацтва - старадаўняе мастацкае рамяство"
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "АД КАЛОССЯ ДА БОХАНА"
Мэта: фарміраванне ў вучняў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, павагі да жыцця і працы продкаў, да хлеба.
Задачы:
-пашырыць веды навучэнцаў аб народных традыцях вытворчасці хлеба;
-развіваць інтэлектуальныя здольнасці дзяцей, ствараць сітуацыю вучэбнага поспеху;
-спрыяць выхаванню пачуцця прыналежнасці да духоўных традыцый народа.
Актуальнасць: гульня садзейнічае паглыбленню ведаў вучняў аб гісторыі, традыцыях роднага краю, фарміраванню патрыятычных пачуццяў праз інтэрактыўныя формы навучання.
Апісанне гульні
Кожны дзень мы ўжываем у ежу хлеб, нават не задумваючыся пра тое, як яго здабывалі нашы продкі і як ён трапляў на стол.
Мы запрашаем паўдзельнічаць у гульні, якая пашырыць вашы веды пра працэс, прылады працы і звычаі нашых продкаў, звязаныя з вытворчасцю хлеба.
Зямля апрацавана, зерне кінута ў раллю. Клапатлівыя рукі сейбіта-гаспадара і добрае надвор’е паспрыялі добраму ўраджаю.
Жніво – святая справа. Таму даўней пачаць яго даручалі самай паважанай жанчыне. Яна апранала чыстую святочную адзежу, брала з сабою хлеб, сыр, грамнічную свечку, вярбу і прыладу працы, якую абгортвала асвечаным у храме зеллем. Памаліўшыся, яна пачынала жаць. Якой прыладай працы карысталася жанчына?
Зжатае жыта звязвалі ў снапы. Праз пэўны час высушаныя снапы звозілі ў гумно. Клалі на цвёрды ток развязаныя снапы і ўдарамі гэтай прылады працы выбівалі зерне з каласоў. З дапамогай якой прылады працы выбівалі зерне з каласоў?
Абмалочанае зерне ачышчалі ад мякіны, сухой травы. І тут гаспадар не мог абысціся без …..Без чаго не мог абысціся гаспадар?
Ачышчанае зерне ссыпалі ў мяшкі, каб потым змалоць іх на муку. Каб змалоць зерне на муку гаспадар карыстаўся…..Чым карыстаўся гаспадар?
Змолатая ў жорнах мука патрабавала прасейвання. На гэтым этапе працы гаспадару спатрэбіцца прылада хатняга ўжытку…Якая?
Выпечка хлеба была асаблівым рытуалам. Адзін раз на тыдзень пякла гаспадыня хлеб. Каб спячы яго, трэба было ўстаць на досвітку, надзець святочны фартух і завязаць белую хусцінку. Тады ўжо можна брацца за прыгатаванне цеста, якое замешвалі ў вялікай пасудзіне. Як называлася гэтая пасудзіна?
Раней хлеб пяклі ў перапаленай ужо печы на дубовых лістах, а затым даставалі хлеб на …... На чым даставалі хлеб з печы?
Пастуквалі бохан (калі хлеб добра прапёкся, ён звініць як бубен). Потым клалі яго на ручнік на стол, абмазвалі скарынку хлеба змочанай у вадзе рукою і пакідалі яго астываць.
Калі вы правільна адказалі на пытанні з дапамагай інтэрактыўнай гульні, то можна сцвярджаць, што вы добра ўяўляеце сабе працэс працы вырабу хлеба нашымі продкамі, пачынаючы ад сяўбы да бохана на стале.
Для пераходу да гульні націсніце ТУТ.
ВІКТАРЫНА "КУХНЯ НАШЫХ ПРОДКАЎ"
ФОТА НАШЫХ МУЗЕЙНЫХ КВЭСТАЎ