Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Маршруты выходного дня

Дата: 2 июля 2022 в 19:22, Обновлено 18 января в 13:21
Автор: Бедай О. А.

Маршрут 1. аг.Пераганцы - аг.Жырмуны (касцёл Адшукання Святога Крыжа) - г.Ліда (Лідскі замак, гісторыка-мастацкі музей, гарадскі парк культуры і адпачынку) - аг.Пераганцы

-касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах, помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваны з дрэва ў 1789 годзе;

-Лідскі замак пабудаваны па даручэнні князя Гедыміна ў 1323 годзе (вул.Замкавая), уваходзіў у лінію абароны (Лінія Навагрудак-Крэва-Меднікі-Трокі) супраць крыжакоў;

-гісторыка-мастацкі музей (праспект Перамогі, 37);

-гарадскі парк культуры і адпачынку (вул.А.Міцкевіча).

Маршрут 2. аг.Пераганцы - аг.Беняконі (касцёл Святога Яна Хрысціцеля) - в.Больценікі (сядзіба Путткамераў) - в.Гайцюнішкі (дом-замак Нонхарта) - аг.Пераганцы

-касцёл Святога Яна Хрысціцеля, помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі неабарока і неакласіцызму. Пабудаваны з цэглы ў 1900-1906 гг.

-сядзіба Путткамераў - комплекс канца XIX ст., які змяшчае ў сабе сядзібу, лядоўню, флігель, парк, гаспадарчыя пабудовы і камень А.Міцкевіча.

-дом -замак Нонхарта -збудаванне пач. XVII ст.

Маршрут 3. аг.Пераганцы - г.Гродна (заасад) - агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» - гісторыка-культурны комплекс “Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер” - аг.Пераганцы

-заасад (першы ў Беларусі, пабудаваны ў 1927 годзе);

-агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» і гісторыка-культурныкомплекс "Гродзенская крэпасць.Партызанскі лагер" (у 5 км. ад г. Гродна).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.