Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віртуальны школьны музейны пакой "Сведкі мінуўшчыны"

Дата: 5 мая 2019 в 08:50, Обновлено 28 мая в 12:56
Автор: Бедай О. А.

https://vk.com/video638700050_456239125?list=dfa9a061bd789bea08

Школьны музейны пакой:  этнаграфічна-краязнаўчы музейны пакой «Сведкі мінуўшчыны»

Адрас: аг. Пераганцы, вул. Цэнтральная, 29  т. 8 01594 99461

Дырэктар установы адукацыі: Павайба Алена Юзэфаўна 

Кіраўнік музейнага пакоя: Гражынская Яніна Чаславаўна

ГРАФІК РАБОТЫ

штотыднёва (пятніца)

Дата заснавання музейнага пакоя:  10.09.2010 г. (Загад № 83 ад 10.09.2010г.)

Плошча музейнага пакоя: 48  кв.м.

Характарыстыка памяшкання: памяшканне прамавугольнай формы; сумешчаны з кабінетам беларускай мовы і літаратуры; электрычнае асвятленне; натуральнае асвятленне (тры акны).

Колькасць экспанатаў, зарэгістраваных у інвентарнай кнізе – 170

У музейным пакоі няма матэрыялаў, якія пастаўлены на ўлік у Дзяржаўных музеях.

Музейны пакой падтрымлівае сувязь з  ДУ “Лідскі гісторыка - мастацкі  музей”

Мова правядзення экскурсій: беларуская, руская, нямецкая

MUSEUM ROOM " The Avidence of the Past"

SEE "EPC Peregantsy basic school and kindergarten "

54.063653, 25270464

Address: agrotown Peregantsy, Grodno region, Voronovo district,

Central Street , 29

Open and closed: 9.00- 16.00 Monday-Friday, 9.00-13.00- Saturday

day off - Sunday

Booking of excursions: 80159491210

E-mail: ngurnevich@mail.ru

The main direction of the museum’s activity is studying the history and culture of the native land. Today in the museum room there are 130 exhibits. Visitors can get acquainted with the way of peasants’ life, ancestors' working tools. A special section is dedicated to the weaving study in our region.

Рэкламны буклет

Інфармацыйна-рэкламнае выданне аб музеі- ФЛАЕР

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ МУЗЕЙНАГА ПАКОЯ

Экскурсіі па музейным пакоi.

Музейная педагогіка

Абрад "Гуканне вясны" 

Гісторыя стварэння:

У 1997  годзе ў  Пераганцаўскай школе пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Гайдзіс Ліліі Фларыянаўны пачаў дзейнічаць этнаграфічна-краязнаўчы куток “Сведкі мінуўшчыны”, які размяшчаўся ў кабінеце гісторыі. Асноўнымі накірункамі дзейнасці кутка сталі: вясковая хата і двор; ткацтва; краязнаўства. Членамі гісторыка-турысцка-краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам Гайдзіс Л.Ф. было сабрана 100 экспанатаў.

У 2010 годзе этнаграфічна-краязнаўчы куток быў ператвораны ў этнаграфічна-краязнаўчы музейны пакой “Сведкі мінуўшчыны”, які размясціўся ў сумежным кабінеце гісторыі і беларускай мовы і літаратуры. З 2014 года кіраўніком музейнага пакоя стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гражынская Яніна Чаславаўна.

Асноўныя накірункі работы музейнага пакоя:

  • Пошукава-даследчая  работа

- папаўненне фондаў музейнага пакоя

  • Экспазіцыйна-выставачная работа

- арганізацыя часавых тэматычных міні-выстаў

  • Адукацыйная работа

- правядзенне ўрокаў, факультатыўных заняткаў

  • Культурна-прасвятляльная работа

- правядзенне пазакласных мерапрыемстваў

  • Экскурсійная работа

Асноўныя экспазіцыі музейнага пакоя

* Этнаграфічная экспазіцыя

- беларуская хата

- прылады працы і побыту нашых продкаў

*  Краязнаўства

- гісторыя аграгарадка

- гісторыя СУП "ГМК-Агра"

- гісторыя школы

* Ткацтва

-прылады працы і вырабы ткацтва

Дасягненні музейнага пакоя:

  • Дыплом ІІІ ступені  раённага этапу  конкурсу “Юных экскурсаводаў”  “Музей у чамадане”  ў 2012-2013 годзе
  • Дыплом ІІІ ступені  раённага этапу  рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Дарога ў будучыню”  ў 2014-2015 навучальным годзе
  • Дыплом ІІІ ступені раённага этапу  рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Дарога ў будучыню”  ў 2016-2017 навучальным годзе  
  • Дыплом ІІІ ступені  раённага этапу абласнога конкурсу мультымедыйных прэзентацый “ЛЕГЕНДАрная Беларусь” у 2018-2019 навучальным  годзе
  • Дыплом III ступені  абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” ў 2018-2019 навучальным годзе
  • Дыплом ІI ступені  раённага этапу абласнога конкурсу турыстычных маршрутаў “Да суседзяў” у 2018-2019 навучальным годзе
  • Дыплом III ступені  раённага этапу конкурсу сямейных рэцэптаў "Непрыдуманыя гісторыі беларускай кухні" ў 2019/2020 навучальным годзе
  • Дыплом II ступені  раённага этапу  абласнога конкурсу "Пазнай Беларусь" у 2019/2020 навучальным годзе
  • Дыплом III ступені  раённага этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "У аб'ектыве - музейная старонка" ў 2021/2022 навучальным годзе
  • Дыплом III ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "У аб'ектыве - музейная старонка" ў 2021/2022 навучальным годзе
  • Дыплом III ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "Рэкламны буклет" у  2022/2023 навучальным годзе
  • Дыплом I ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "Рэкламны буклет" у  2022/2023 навучальным годзе
  • Дыплом I ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў у намінацыі "Роднымі пуцявінамі" ў  2022/2023 навучальным годзе
  • Дыплом III ступені раённага этапу абласнога конкурсу дзіцячага малюнка да беларускіх народных прыказак "Гонар народа - яго мова" ў  2022/2023 навучальным годзе   
  • Дыплом II ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "Лепшы музей установы адукацыі"  ў намінацыі "Брэндаваная прадукцыя" ў  2023/2024 навучальным годзе   
  • Панарама педагагічнага вопыту "Музеі ўстановы адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадска-патрыятычнага выхавання". Дыплом II ступені  ў намінацыі "Музей у аб'ектыве" ў  2023/2024 навучальным годзе
  •  Дыплом I ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Лепшы музей установы адукацыі"  ў намінацыі "Брэндаваная прадукцыя" ў  2023/2024 навучальным годзе                      

       

АДДЗЕЛЫ МУЗЕЙНАГА ПАКОЯ:

Краязнаўчы аддзел

Этнаграфічны аддзел

Прылады побыту і прылады працы нашых продкаў

Ткацтва

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.