ПРИМЕРНАЯ ПРОГРАММА ПРОЕКТА «РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
ИНФОРМАЦИОННО-МЕТОДИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ ДЛЯ ПРОВЕДЕНИЯ ЗАНЯТИЙ С РОДИТЕЛЯМИ
Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.
Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:
фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.
Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.
Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
I. Арганізацыйные:
- фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
- распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
- стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).
II. Інфармацыйна-асветніцкія:
- прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
- арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:
— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;
— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.
- кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.
III. Змястоўны:
- навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
- пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.
Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:
— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;
— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;
— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;
— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;
— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;
— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;
— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;
— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.
Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;
— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;
— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;
— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;
— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;
— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;
— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар ДУА «Пераганцаўская базавая школа”
__________________ А.Ю.Павайба
“03” студзеня 2024 г.
План работы
Бацькоўскага ўніверсітэту на ІІ паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года
Тэрмін правядзення |
Тэма мерапрыемства |
Форма правядзення |
Клас |
Адказны |
Люты |
“Уплыў сям’і на эмацыйны стан дзіцяці”. |
Практыкум |
2 клас |
Дашкевіч Н.І. |
Красавік |
“Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя” |
Кансультацыя |
||
Люты |
“Здаровая сям’я — здаровае дзіця.” |
Інтэрактыўная лекцыя |
3 клас |
Марцінкевіч В.С., Будрэвіч А.М., педагог сацыяльны |
Красавік |
“ Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка” |
Кансультацыя |
||
Люты |
“Камп’ютар дома: карысць ці шкода?” |
Семінар-практыкум |
4 клас |
Клімашэўская А.М. |
Красавік |
“Чытанне ў жыцці школьніка”. |
Інтэрактыўная лекцыя |
||
Люты |
“Ваша дзіця вырасла: асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту”. |
Круглы стол |
5 клас |
Гражынская Я.Ч. |
Красавік |
“Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і”. |
Семінар-практыкум |
||
Люты |
“Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт”. |
Інтэрактыўная лекцыя |
6 клас |
Будрэвіч А.М. |
Красавік |
“Арганізацыя карыснага адпачынку падлеткаў” |
Кансультацыя |
||
Люты |
“Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту”. |
Занятак з элементамі трэнінгу |
7 клас |
Будрэвіч А.М. |
Красавік |
“Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў”. |
Семінар-практыкум |
||
Люты |
“Асцярожна: суіцыд”. |
Круглы стол |
8 клас |
Лук’ян Н.В., Будрэвіч А.М., педагог сацыяльны |
Красавік |
“Культура паводзін у канфліктных сітуацыях”. |
Дыскусія |
||
Люты |
“Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць”. |
Семінар-практыкум |
9 клас |
Сергееня А.П., Будрэвіч А.М., педагог сацыяльны |
Красавік |
“Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?” |
Форум |