Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Дата: 13 апреля 2015 в 10:23, Обновлено 14 апреля 2015 в 10:39
676 просмотров

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў вучні нашай школы наведалі Валынец Зою Ніканораўну - сведку страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Яна падзялілася  сваімі ўспамінамі пра тое, як у дзевяцігадовым узросце яе разам з сям'ёй вывезлі ў Германію ў канцлагер, якія пакуты ёй прышлося перажыць: шмат працавалі, не хапала ежы, жылі ў халодных бараках.
Перамогу Зоя Ніканораўна сустрэла ў цягніку, вяртаючыся на радзіму, у Гомельскую вобласць. Вярнуўшыся ў родную вёску, яны знайшлі спаленую хату.
Пасля вайны яна адвучылася на настаўніцу і працавала настаўніцай і дырэктарам школы ў вёсках Пашэлі, Вінцукі, Рамашканцы. Сёння жыве ў Рамашканцах. 
Гэта вельмі добразычлівая, працавітая, светлая жанчына, якая, перанёсшы такія пакуты, не ачарсцвела душой.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.