Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Анлайн-праект "Па слядах Перамогі"

Дата: 21 апреля 2020 в 13:19, Обновлено 24 апреля 2020 в 13:29
Автор: Бедай О. А.
138 просмотров

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 20 красавіка запусціла анлайн-праект "Па слядах Перамогі".
Анлайн-праект праходзіць з 20 красавіка па 9 мая і з'яўляецца лагічным працягам квэст-гульні "Па слядах Перамогі..." Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне піянерам прапануецца прайсці чатыры этапы гульні: 1-я тыдзень - "План " Барбароса", 2 - я - "Ведай нашых", 3-я - "Аперацыя " Баграціён", 4-ы этап- " Перамога!"адбудзецца 9 мая.
Кожны тыдзень будуць заданні на розныя тэмы. Пад час "Плана "Барбароса" дзецям трэба будзе сабраць анлайн-пазл, прайсці віктарыны, пазнаёміцца з жыццём піянераў-герояў. На этапе "Ведай нашых" яны праспяваюць ваенна-патрыятычныя песні, паспрабуюць скласці вогнішча, пазнаёмяцца з палкаводцамі Вялікай Айчыннай вайны і знойдуць зашыфраванае анлайн-пасланне. На этапе "Аперацыя" Баграціён " хлапчукоў і дзяўчынак правераць на мужнасць. На працягу тыдня ім трэба прайсці "цямніцу", навучыцца азбуцы Морзэ, пабываць на ўроку "ваеннай матэматыкі".
У апошні дзень праекта "Па слядах Перамогі ..." будзе створана анлайн-алея герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.