Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2017 в 21:36, Обновлено 24 февраля 2017 в 15:02
Автор: Бедай О. А.
292 просмотра

21.02.2017 адбылася ўрачыстая агульнашкольная лінейка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Беларускую мову можна было чуць не толькі на занятках, але і на перапынках, у сталовай. Увесь дзень на перапынках навучэнцы і настаўнікі слухалі цудоўныя ўзоры гучання роднай мовы: прыгожыя лірычныя песні, вершы, апавяданні. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гражынская Яніна Чаславаўна і настаўнік пачатковых класаў Дашкевіч Надзея Іосіфаўна падрыхтавалі інтэлектуальна-забаўляльную праграму, якая складалася з конкурсаў, лінгвістычных гульняў і віктарын. Кожны навучэнец і настаўнік атрымалі карткі з лепшымі пажаданнямі і словамі, каб звярнуць увагу на непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне і каларыт матчынай мовы. Як звычайна, глядзіце найбольш яскравыя моманты на фотаздымках у нашым фотаальбоме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.