Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 100-годдзя камсамола

Дата: 8 октября 2018 в 19:43, Обновлено 8 октября 2018 в 20:43
Автор: Бедай О. А.
193 просмотра

З нагоды ўрачыстай падзеі ў файе школы арганізавана выстава камсамольскіх квіткоў, фотаздымкаў і ганаровых грамат славутай эпохі. Педагогі Раманава Т.І., Гурневіч Н.Ф., Грышко А.В. прынеслі свае асабістыя камсамольскія квіткі і квіткі сваіх родных. У навучэнцаў узнікла ідэя аформіць памятны альбом аб камсамольцах. З кастрычніка 2018г. у школе пачалася падрыхтоўка 2 альбомаў: "Камсамольцы нашага аграгарадка" і "Мой настаўнік-камсамолец". Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны ў 1-9 класах ("Што такое камсамол", "Старонкі гісторыі камсамола").
Настаўнік фізікі Раманава Тамара Іосіфаўна расказала семікласнікам аб камсамольскіх кастрах з песнямі пад гітару, вандроўках, суботніках, камсамольскіх будоўлях. Но больш за ўсё здзівіла навучэнцаў тое, што камсамольцы ўсё рабілі ад душы і ніхто не пытаўся пра ўзнагароду. Распавяла Тамара Іосіфаўна і аб гатоўнасці камсамольцаў дапамагчы роднай краіне ў любы час, нагадаўшы дэвіз: "Партыя сказала: трэба! Камсамол адказаў: ёсць!" Са слязамі на вачах настаўніца пазнаёміла навучэнцаў з дасягненнямі сям'і Раманавых, усе члены якой былі ўзнагароджаны мноствам ганаровых грамат. Глядзіце фотаальбом "Да 100-годдзя камсамола"
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.