Новости
З 2021 года ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, дата 17 верасня 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. І сёння гэтае свята невыпадкова стаіць побач з Днём Перамогі і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года.
10 верасня 2022 года падчас святкавання 955-годдзя Мінска ў Парку пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па ініцыятыве Саюза пісьменнікаў Беларусі пройдзе фестываль дзіцячай кнігі пад назвай «У гасцях у Францыска Скарыны».
17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Па гэты час некаторыя вуліцы ў гарадах і вёсках, асабліва былой Заходняй Беларусі, маюць назву «17 верасня».
З мэтай прыцягнення ўвагі дарослых да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду, з 16 жніўня па 10 верасня па ўсёй краіне ў два этапы пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі — дзеці!»
У Дзень нараджэння самай масавай маладзёжнай арганізацыі Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы вучням, якія дасягнулі 14-гаддзя і будуць уручаны білеты БРСМ.
Паважаныя настаўнікі і вучні 2-8 класаў. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з 3 .09 па 13.09 у школе праходзіць тэматычны тыдзень. Просьба прыняць актыўны удзел у мерапрыемствах.
У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
Запрашаем вучняў 5-9 класаў 3 верасня на 10.00 ва ўстанову адукацыі для напісання дыктанта на тэму падзей Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гадах.
Мэтавая ўстаноўка ўрока: выхаванне паважлівага стаўлення вучняў да гістарычнага мінулага нашай краіны; фарміраванне ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, пачуцці прыналежнасці да свайго народа, краю.
Святочная лінейка, прысвечаная пачатку 2022/2023 навучальнага года адбудзецца 1 верасня ў 9.00.
Запрашаем усіх жадаючых прыняць ўдзел у акцыі і арганізаваць збор школьных тавараў для дзяцей. Акцыя працягваецца да 15 верасня 2022 года. Па ўсіх пытаннях звяртацца ва ўстанову адукацыі.
Паважаныя бацькі і дзеці! Запарашаем 11.08.22 у 16.00 на спартыўную пляцоўку ў школу для ўдзелу ў спартыўным свяце " Мы на старце"
У дзіцячым садку завяршыўся тэматычны тыдзень напярэдадні дзяржаўнага свята. Глядзіце фотаальбомы.
Напярэдадні дзяржаўнага свята навучэнцы нашай установы адукацыі разам з педагогамі Грышко А.В. і Будрэвіч А.М. здзейснілі экскурсію ў Хатынь і да Кургана Славы. Глядзіце нашы фотаальбомы.
Сёння быў апошні дзень змены ў прышкольным лагеры "Чайка". З нагоды закрыцця лагера адбылася святочная канцэртная праграма, якую падрыхтавалі самі выхаванцы. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй у "Чайке". За 18 чэрвеньскіх дзён выхаванцы бавілі вольны час карысна для здароўя, пазнавальна, весела. Былі арганізаваны 2 паездкі на азёры (Воранаўскае і Валіцкага), розныя экскурсіі па роднай вёсцы і 2 экскурсіі па раёну (у Тракелі, у Воранава ў РАНС), 1 экскурсія ў Ліду, тэматычныя дні, квэсты, інтэлектуальныя конкурсы, вясёлыя эстафеты і спартыўныя спаборніцтвы і забавы, кіназал, выставы малюнкаў і крафтаў, арыгамі, шоу мыльных бурбалак і паветраных шароў, гульні на свежым паветры і гадзіны крэатыву і песні, музычныя забавы і шмат чаго яшчэ. Глядзіце нашы 4 фотаальбомы "Прышкольны лагер "Чайка", дзе прадстаўлены кожны тыдзень дзейнасці лагера. Мы гаварым: "Да пабачэння, "Чайка"! Да новай сустрэчы ў 2023 навучальным годзе!
Пачаўся апошні тыдзень дзейнасці прышкольнага лагера "Чайка". Разам з карыснымі аздараўляльнымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі выхаванцы вучацца цікава арганізовываць свой вольны час. Так, сёння дзеці даведаліся, для чаго патрэбна зубная ніць і як правільна ею карыстацца, якое харчаванне карысна для зубоў. А выбары "Місс лагер -2022" і "Містер лагер -2022" нікога не залішылі байдужымі. Выхаванцы спаборнічалі ў конкурсах "Прывітанне", "Інтэлектуальная размінка", "Творчы малюнак", "Угадай мелодыю", "Ператанцоўка". Глядзіце наш фотаальбом "Прышкольны лагер "Чайка". 4 тыдзень".
Выхаванцы дашкольнай групы наведалі школьны музей. Экскурсію правяла загадчык музея Гражынская Я.Ч. Выхаванцы з цікавасцю разглядалі старадаўнія рэчы, якія выкарыстоўвалі падчас працы іх продкі: старыя прасы, дываны, калыску, у якой гадавалі дзяцей. Дзеці ўважліва слухалі паведамленне і з цікавасцю разглядалі экспанаты. Глядзіце нашы фотаальбомы.
Сёння выхаванцы прышкольнага лагера "Чайка" здзейснілі экскурсію ў Воранаўскі РАНС. Глядзіце наш фотаальбом "Прышкольны лагер" Чайка". 3 тыдзень".