Новости
З 5 по 9 красавіка 2021 г. праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!». З планам работы СПСС нашай установы адукацыі можна азнаёміцца ў раздзеле СППС.
Пачаў сваю работу прышкольны лагер "Чайка". 10 выхаванцаў бавяць вольны час за вясёлымі і рухомымі гульнямі, карыснымі справамі, у добрых адносінах паміж сяброў. Глядзіце нашы фотаальбомы.
27.03.2021 з 20.30 да 21.30 у апошнюю суботу сакавіка традыцыйна праводзіцца акцыя Гадзіна Зямлі. Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі да экалагічных праблем і праблем энергазберажэння. Запрашаем усіх далучыцца да гэтай акцыі і на адну гадзіну выключыць электрычныя прыборы, святло і падсветку будынкаў.
1) 9.00 – 10.00 Кансультатыўныя заняткі з педагогамі-прадметнікамі
2) 9.00 – 10.00 Работа камп’ютарнага кабінета
3) 9.30 – 10.30 Работа школьнай бібліятэкі
4) 9.30 - 10.30 Уборка помніка ў рамках акцыі "Эстафета піянерскіх спраў"
5) 9.30 - 13.00 Прафарыентацыйная экскурсія ў Воранаўскі сельскагаспадарчы каледж
Сёння ў нашай установе адукацыі ў рамках тыдня фінансавай граматнасці адбылася гадзіна зносін з прадстаўніком ААА "Беларусбанк" Кандратовіч Валянцінай Анатольеўнай. Навучэнцы і настаўнікі атрымалі падрабязныя і кампетэнтныя адказы на свае пытанні, а таксама кнігі, памяткі і буклеты па фінансавых пытаннях.
З 22.03 па 27.03 праходзіць акцыя "Эстафета піянерскіх спраў". У фае школы аформлены стэнд "Піянеры учора і сёння".
Сёння ў нашай школе адбылася сустрэча для навучэнцаў 8-9 класаў з супрацоўнікамі РАУС. Тэма сустрэчы - "Прафілактыка правапарушэнняў і адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў".
1) 9.00 – 10.00 Кансультатыўныя заняткі з педагогамі-прадметнікамі
2) 9.00 – 10.00 Работа камп’ютарнага кабінета
3) 9.30 – 10.30 Работа школьнай бібліятэкі
4) 10.10 – 11.00 Конкурс талентаў "Залатое пяро"
5) 11.15 - 12.00 Кансультацыя "Як правільна рыхтавацца да экзаменаў?"
6) 12.15 13.00 Экалагічны фэстываль
Пачаўся тэматычны тыдзень мерапрыемстваў у рамках акцыі "Місія- жыць!". Па класах запланаваны тэматычныя класныя гадзіны, практыкумы і анкетаванні з псіхолагам, мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў і іх інтарэсаў.
15.03.2021 у нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі.
1) 9.00 – 10.00 Кансультатыўныя заняткі з педагогамі-прадметнікамі
2) 9.00 – 10.00 Работа камп’ютарнага кабінета
3) 9.30 – 10.30 Работа школьнай бібліятэкі
4) 10.10 – 11.00 Гульня-віктарына “Здароў будзеш – усё здабудзеш”
5) 11.10 – 12.30 Дзень здароўя. Спартыўная гульня “У пошуках здароўя”
Сёння ў 10.30 адбылося сумеснае выкананне гімна.
06.03.2021 у філіяле Пераганцаўскага цэнтра культуры і дасуга сумесна з нашай установай адукацыі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын.
О2.03.2021 з 9-класнікамі адбылася сустрэча з метадыстам УА "Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці" Гайдукевіч Л.В. Лілія Вацлаваўна азнаёміла навучэнцаў з магчымасцямі атрымання двух узроўняў прафесійнай адукацыі ў каледжы. Навучэнцам быў таксама прадэманстраваны відэаролік пра каледж.
О2.03.2021 на школьнай лінейцы адбылося сумеснае выкананне гімна ў рамках акцыі "Спяваем гімн разам". Кожны аўторак у 10.30 наша ўстанова адукацыі далучаецца да агульнарэспубліканскай акцыі.
Сёння валанцёры нашага атрада прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі "Я люблю Беларусь"
Сёння ў нашай школе прайшла вучэбная адпрацоўка плана "Эвакуацыя".
В целях максимального снижения гибели людей от внешних причин, развития в обществе культуры безопасности жизнедеятельности в государственного учреждения образования «Учебно-педагогический комплекс Переганцевские ясли-сад–базовая школа» были проведены различные мероприятия к единому дню безопасности: викторина о правилах безопасного поведения в зимний период, а также о способах спасения и оказания первой помощи людям; открытое занятие на тему «Безопасность глазами людей»; был организован конкурс рисунков «Опасный лед! Опасный водоем!»
Наша ўстанова адукацыі па выніках работы за 2020 год заняла 1-е месца сярод базавых школ і навучальна-педагагічных комплексаў. Віншуем увесь педагагічны калектыў, усіх супрацоўнікаў, усіх навучэнцаў і бацькоў з нашым агульным дасягненнем.