Новости
25.03.2019 пачаў сваю работу прышкольны лагер "Чайка". 20 выхаванцам ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў прапанавана разнастайная і насычаная праграма адпачынку і вольнага часу: сумесная калектыўная творчасць, забаўляльныя і спартыўныя гульні і конкурсы, пазнавальныя віктарыны, хвілінкі здароўя і гумару.
Вясеннія канікулы пачынаюцца 26 сакавіка і доўжацца да 31 сакавіка ўключна.
15.03.2019 г у школе адбылася ўрачыстая лінейка, былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", "Мы - грамадзяне Беларусі", "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гарантыя нашых правоў", арганізавана тэматычная выстава и прагляд відэафільма.
15.03.2019 спаўняецца 25 гадоў асноўнаму закону краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сістэму канстытуцыйных норм і мае прэамбулу (уступ), асноўную частку, заключныя і пераходныя палажэнні. Складаецца яна з 146 артыкулаў.
У Прэамбуле Канстытуцыі сфармуляваны асноўныя ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца народ і ўлада ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і грамадскага развіцця. Гэта адказнасць за цяперашні стан і будучыню Беларусі; усведамленне сябе паўнапраўным суб'ектам сусветнага супольніцтва, неад'емнае права на самавызначэнне; апора на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці; зацвярджэнне правоў і свабод кожнага грамадзяніна; забеспячэнне грамадзянскай згоды і непахісных устояў народаўладдзя і прававой дзяржавы.
9.00-10.00 - Круглы стол «Гульня- асноўны спосаб арганізацыі дзейнасці"
11.00-13.00 - Конкурс "Супер-тройка"
12.00-13.30 - аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
13.03.2019 у школу прыехаў мабільны кінатэатр. Навучэнцам быў паказаны відэафільм "Афганістан. Я помню", а таксама мультыплiкацыйныя фiльмы.
7 сакавіка ў 13.00 адбудзецца святочны канцэрт у Пераганцаўскім ЦКіД. Запрашаюцца
ўсе жадаючыя.
Да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй (01.03.) ў школе прайшла антынаркатычная акцыя, у рамках якой адбыліся тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, хвілінкі здароўя. Навучэнцам былі разданы памяткі і тэматычныя ўлёткі. 02.03.2019 у шосты школьны дзень адбылася творчая майстэрня пад кіраўніцтвам педагога Бобін А.Г. "Творчасць супраць наркотыкаў".
Па выніках работы за 2018 год наша ўстанова адукацыі заняла 2-ое месца сярод базавых школ. Новых ідэй і плённай працы!
9.00 - збор удзельнікаў спартыўных спаборніцтв, прысвечаных да Дня абароннцаў Айчыны (сумесна з Тракельскім НПК), паездка ў аг.Тракелі, удзел у спаборніцтвах
10.00-11.00 - акцыя "Святочная пошта"
10.00-11.00 - распрацоўка праекта Гётэ-сад
11.00- 12.00 - індывідуяльныя кансультацыі з настаўнікамі (па дамоўленасці)
12.00-13.30 - аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
Сёння ў нашай установе адукацыі пачаўся тыдзень роднай мовы. Як вядома, 21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. Але на працягу ўсяго тыдня навучэнцаў і педагогаў чакаюць розныя творчыя і вясёлыя моўныя заданні і конкурсы. Кіруе ўсімі мерапрыемствамі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гражынская Яніна Чаславаўна. Бібліятэкар Дашкевіч Надзея Іўсіфаўна запрашае ўсіх на тэматычную літаратурную выставу.
15.02.2019 у школе адбылася гадзіна памяці "Афганістан - боль маёй душы".
9.00.- Пачатак экскурсіі ў цэнтр бяспекі (г.Ліда). Наведванне басейна.
10.00-11.00 - Круглы стол "Мае правы і абавязкі"
11.00-12.00 - Акцыя "Спяшайся рабіць дабро"
12.00 -13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
11.02.2019 у нашай установе адукацыі стартавала Ўсебеларуская акцыя БРСМ "За любімую Беларусь!". Мерапрыемства акцыі прысвечаны значным падзеям у грамадска-палітычным жыцці краіны, дзяржаўным, рэгіянальным святам, а таксама папулярным маладзёжным святам. Сімвалам акцыі з'яўляецца сэрца у чырвона-зялёных колерах дзяржаўнага сцяга.
Навучэнцы і педагогі нашай школы актыўна прымаюць удзел у акцыі ў абарону навакольнага асяроддзя, каб падштурхнуць насельніцтва да сартыроўкі смецця ў сваіх кватэрах.
10.00-11.00 - Дзень здароўя. "Беларуская лыжня"
11.00- 12.30 - Тэлегазета, прысвечаная арганізацыі і правядзенню ІІ Еўрапейскіх гульняў у Рэспубліцы Беларусь
12.30 - 13.00 Акцыя "Збірай і раздзяляй"