Новости
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, адбудзецца 02.09.2019. Пачатак у 9.00.
30.08.2019 у 10.00 адбудзецца педсавет.
20.06.2019 у лагеры праходзіць Дзень талентаў. Выхаванцы паказваюць свае здольнасці, удзельнічаюць у караоке-конкурсе "Фабрыка зорак", у танцавальных і спартыўных спаборніцтвах. Кожны дэманструе свае лепшыя якасці і таленты.
19.06.2019 у нашым лагеры праводзіцца Дзень Нептуна. Дзеці наведаюць басейн у г.Ліда, паўдзельнічаюць у тэматычных гульнёвых праграмах.
Трэці тыдзень у лагеры адзначаны вясёлымі спартыўнымі гульнямі на свежым паветры, міні-чэмпіянатам па футболу, спартыўнымі эстафетамі і спаборніцтвам "Бяспечнае кола". А самае галоўнае - гэта магчымасць удоваль гуляць і размаўляць аб усім у свеце са сваімі лепшымі сябрамі. Добраму настрою спрыяе і добрае надвор'е. Сачыце за нашымі мерапрыемствамі ў нашых фотаальбомах.
Сёння самай значнай падзеяй у лагеры "Чайка" стала вандроўка на Воранаўскае возера. Глядзіце нашы фотаальбомы.
13.06.2019 выхаванцы лагера зноў наведалі вясковую бібліятэку, дзе было арганізавана мерапрыемства "Урок ветлівасці". Таксама дзеці ўдзельнічалі ў гульне-КВЗ "Нашы любімыя казкі" і ў конкурсе малюнкаў.
Чэрвеньскія дзянькі прынеслі нам усім гарачыню, але гэта не з'яўляецца перашкодай для арганізацыі ў нашым лагеры "Чайка" спартыўных гульняў. З раніцы, пакуль сонца яшчэ не так моцна пячэ, на свежым паветры дзеці спаборнічаюць за званне самага хуткага, спартыўнага, кемлівага. Учора прайшлі "Вясёлыя старты", а сёння адбылася ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца". Перамогу здабыла каманда "220".
Праляцеў першы тыдзень насычанай дзейнасці лагера. Кожную раніцу 25 выхаванцаў пачынаюць з вясёлай зарадкі. А далей дзяцей чакаюць вясёлыя забавы, спартыўныя і інтэлектуальныя конкурсы і гульні ("Шчаслівы выпадак", "Казкавае вяселле", "Пошук скарбаў", "Шляхам здароўя" і інш.), заняткі па інтарэсах (маляванне, лепка, караоке, танцы) і шмат гульняў на свежым паветры. Потым з вялікім апетытам дзеці ўплятаюць смачныя сняданкі, абеды і полуднікі. Кожны дзень у меню лагера сокі, свежая садавіна і агародніна, ёгурты. Выхаванцы старэйшых класаў дапамагаюць у вольны час дагледжваць кветкі на школьнай тэрыторыі. Не забываюць выхаванцы і пра пазакласнае чытанне і з задавальненнем наведваюць вясковую бібліятэку, дзе іх таксама чакаюць конкурсы на лепшага знаўцу мастацкай літаратуры. У бліжэйшы час запланаваны цікавыя мерапрыемствы і экскурсіі па раёну.
Урачыстая лінейка з нагоды апошняга званка для выпускнікоў 9-га класа адбудзецца 30.05 у 9.00. Запрашаем усіх бацькоў, родных, сяброў.
Вельмі рэзультатыўным выйшаў канец навучальнага года. Нашы навучэнцы паказалі добрыя вынікі ў раённых спартыўных спаборніцтвах (3-е месца ў конкурсе "300 талентаў для каралевы", 3-е месца атрымалі нашы дзяўчаты ў легкаатлетычнам кросе). Ёсць дасягненні і на абласным узроўні ў творчых конкурсах: 2-е месца ў конкурсе фотаздымкаў "Мы помнім. Мы ганарымся", 3-е месца ў інтэрнэт-конкурсе "Гродзенская мыш", таксама 3-е месца ў вобласці на навукова-практычнай канферэнцыі. Казлоўская Яна, вучаніца 7 класа, заняла 3-е месца на раённым этапе творчага літаратурнага конкурсу "Жывая класіка". Бандалевіч Максім, вучань 7 класа, заняў 2-е месца на раённай алімпіядзе па геаграфіі.
04.05.2019 каля помніка Герою Савецкага Саюза Канарчыку А.І. адбыўся ўрачысты мітынг і прыём у піянеры трох навучэнцаў з нашай установы адукацыі.
Сёння валанцёры нашай школы павіншавалі ветэранаў працы кветкамі і святочнымі паштоўкамі.
З 15.04 па 26.04 у нашай установе адукацыі праводзілася акцыя "Дом без насілля". Педагогам-псіхолагам Бобін А.Г. разам з класнымі кіраўнікамі былі арганізованы розныя мерапрыемствы: інтэрактыўныя гутаркі, рашэнне кейсаў, прагляд і абмеркаванне відэафільмаў, практыкумы, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады.