Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

21.05.2020 у 14.00 у нашай установе адукацыі адбудзецца чарговае паседжанне "Школы актыўнага грамадзяніна" на тэму "Будачае Радзімы будаваць маладым" (маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь, маладзёжны рух). Запрашаюцца навучэнцы 8-9-х класаў.

Сёння ў нашай установе адукацыі адбылося ўрачыстае падняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных пакаленняў: вопытныя і маладыя настаўнікі, лепшыя навучэнцы ўстановы адукацыі, прызёры і пераможцы раённых конкурсаў, члены рэспубліканскіх грамадскіх арганізацый "БРПА" і "БРСМ".

10.05.2020 Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Заснаванае ў 1995 годзе, свята штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Галоўныя сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Павага да іх – гэта праяўленне высокіх грамадзянскіх пачуццяў, патрыятызму, гонару за гераізм і мужнасць народа, шанаванне нацыянальных традыцый.

Навучэнцы 6-7-х класаў прынялi ўдзел у конкурсе стварэння святочных гiрлянд "Кветкi Перамогi".

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў, адбудзецца ў 12.00 08.05.2020 года каля помніка на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза Канарчыка А.І. (в. Навіянка).

У праграме мітынга:

1. Святочная праграма "Салюты гучаць над краінай" з удзелам піянераў піянерскай дружыны імя Зінаіды Партновай (ДУА "НПК Пераганцаўскія яслі-сад-базавая школа")
2. Прыём акцябрат у піянеры
3. Выступленне старшыні Пераганцаўскага сельсавета Дзекан Л.С. і педагога-арганізатара ДУА Лук-ян Н.В., ускладанне кветак да помніка.

1 мая 2020 абвешчаны вучэбны дзень згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 24.04.2020 № 142. Вучэбныя заняткі адбудуцца па раскладу пятніцы.

30 апреля 2020 в 11:31 | Бедай О. А. | нет комментариев

1. 10.00 -11.00 - Акцыя па зборы другаснайсыравіны “Макулатуру ў
перапрацоўку. Наш клопат”
2. 11.00 - 12.00 - Віртуальнае падарожжа на мемарыяльны комплекс “Лінія Сталіна
3. 12.00 -13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"

29 апреля 2020 в 15:39 | Бедай О. А. | нет комментариев

У нашай установе адукацыі стартавала акцыя "Падары кнігу дашкольніку". Навучэнцы старэйшых класаў, якія маюць дома дзіцячыя кнігі і жаданне парадаваць выхаванцаў дзіцячага сада, маюць магчымасць паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі.

24 апреля 2020 в 13:31 | Бедай О. А. | нет комментариев

25.04.2020, у суботу, наша установа адукацыі працуе па раскладу панядзелка. Вучэбныя заняткі адбудуцца за 27.04.2020.

23 апреля 2020 в 20:18 | Бедай О. А. | нет комментариев

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 20 красавіка запусціла анлайн-праект "Па слядах Перамогі".
Анлайн-праект праходзіць з 20 красавіка па 9 мая і з'яўляецца лагічным працягам квэст-гульні "Па слядах Перамогі..." Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне піянерам прапануецца прайсці чатыры этапы гульні: 1-я тыдзень - "План " Барбароса", 2 - я - "Ведай нашых", 3-я - "Аперацыя " Баграціён", 4-ы этап- " Перамога!"адбудзецца 9 мая.
Кожны тыдзень будуць заданні на розныя тэмы. Пад час "Плана "Барбароса" дзецям трэба будзе сабраць анлайн-пазл, прайсці віктарыны, пазнаёміцца з жыццём піянераў-герояў. На этапе "Ведай нашых" яны праспяваюць ваенна-патрыятычныя песні, паспрабуюць скласці вогнішча, пазнаёмяцца з палкаводцамі Вялікай Айчыннай вайны і знойдуць зашыфраванае анлайн-пасланне. На этапе "Аперацыя" Баграціён " хлапчукоў і дзяўчынак правераць на мужнасць. На працягу тыдня ім трэба прайсці "цямніцу", навучыцца азбуцы Морзэ, пабываць на ўроку "ваеннай матэматыкі".
У апошні дзень праекта "Па слядах Перамогі ..." будзе створана анлайн-алея герояў Вялікай Айчыннай вайны.

21 апреля 2020 в 13:19 | Бедай О. А. | нет комментариев

З 13.04.2020 па 24.04.2020 праходзіць рэспубліканская акцыя "Дом без насілля". Мэта акцыі - звярнуць увагу шырокіх пластоў насельніцтва на праблемы дамашняга насілля, на аказанне дапамогі дзяржаўным органам у вырашэнні гэтых праблем. Калі вам вядома аб фактах насілля ў сям'і, калі вы самі з'являецесь ахвярай такога насілля, вы можаце пазваніць па тэлефону "гарачай лініі" 8-801-100-88-01 (з 8.00 до 20.00), атрымаць юрыдычную кансультацыю (з 8.00 до 13.00) і псіхалагічную дапамогу (з 13.00 до 20.00). Званок па Рэспубліцы Беларусь са стацыянарнага тэлефона бескаштоўны і ананімны. Падрабязней пра акцыю глядзіце на нашым сайце ў раздзелах "СППС. Памятка "Дом без насілля". Прафілактычная акцыя "Дом без насілля".

20 апреля 2020 в 17:18 | Бедай О. А. | нет комментариев

З 13.04.2020 па 18.04.2020 праходзіць новы анлайн-праект "Час па-піянерску". Умовы ўсё тыя ж, як і у папярэднім праекце "Клёвыя канікулы", толькі публікаваць выкананыя заданні актывісты павінны пад хэштэгам # часпа_піянерску. А ў ліку заданняў – расказаць пра сябе і сваіх захапленнях, зрабіць экспрэс-зарадку, адлюстраваць пяць розных эмоцый, змайстраваць што-небудзь сваімі рукамі, паўтарыць фота бацькоў у дзяцінстве і іншыя. Вучаніца нашай установы адукацыі 8 класа Цевель Ксенія прымае ўдзел у гэтым праекце. Жадаем поспехаў!

14 апреля 2020 в 15:34 | Бедай О. А. | нет комментариев

Мінэстэрства адукацыі вырашыла прадоўжыць вясеннія канікулы да 18.04.2020. заняткі ў ІV чвэрці пачнутся 20.04.2020.

12 апреля 2020 в 13:20 | Бедай О. А. | нет комментариев

Занятия в ІV четверти начинаются с 13.04.2020.

5 апреля 2020 в 12:19 | Бедай О. А. | нет комментариев