Новости
Падыходзіць да свайго заканчэння насычаная праграма Тыдня моў, у рамках якой навучэнцы і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у розных інтэлектуальных мерапрыемствах, арганізаваных на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай. Кожны дзень гэтага тыдня ўсіх чакалі конкурсы, акцыі, віктарыны і інш. Так, у панядзелак на ўрачыстай лінейцы навучэнцам былі дадзены маршрутныя лісты з заданнямі на трох мовах, і на працягу дня дзеці ўдзельнічалі ў квэст-гульнi "Юны філолаг". 18.02.2020 былі арганізаваны выставы кніг на рускай і беларускай мовах. 19.02.2020 у дзень, прысвечаны нямецкай мове, навучэнцы ўдзельнічалі ў kahoot-віктарыне "Ці ведаеш ты Германію?", разгадывалі красворды і рэбусы. Таксама была арганізавана выстава лепшых творчых работ на нямецкай мове. 20.02.2019 адбыўся флаер-фэст "У любімай мове роднай, наскай...", дзе навучэнцы прадстаўлялі рэкламу беларускіх слоў. 21.02.2020, у Міжнародны дзень роднай мовы, адбылася акцыя "Гавары са мною па-беларуску!" і абласны дыктант. 22.02.2020 -паседжанне лiтаратурнага кафэ. Глядзіце нашы фотаальбомы.
19.02.2020 навучэнцы нашай школы наведалі канцэрт пагранічнікаў Лідскага пагранічнага атрада.
1. 9.00 - 10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўніками
2. 10.00 - 11.00 - Свята "Мужнасць і гераізм сярод мужчын"
3. 11.00 - 12.00 - Закрыццё тыдня моў
4. 12.00 - 13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
5. 12.00 - 13.00 - Працоўны дэсант "Рамонт кніг і карт"
17.02.2020 адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня моў. Па класах прайшлі гадзіны чытання ў рамках акцыі "Чытаем разам творы славутых пісьменнікаў".
Творчы калектыў нашай установы адукацыі (навучэнцы 6-9-х класаў) прынялі ўдзел у раённым конкурсе мастацкай самадзейнасці "Талеты Прынямоння - 2020". Праграма прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падпісывайцесь на наш ютубканал і глядзіце відэаролік конкурснага выступлення тут: https://www.youtube.com/watch?v=cV-W359qlNk
1. 9.00 - 10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі
2. 10.00 - 11.00 - Віктарына "Што? Дзе? Калі?" (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў")
3. 11.00 -11.30 - Конкурс творчых ідэй "Дзень Святога Валянціна"
4. 11.30 - 12.30 - Валанцёрская акцыя "Працягні руку дапамогі"
5. 12.00 - 13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
Сёння ў нашай установе адукацыі адбылася урачыстая лінейка Памяці, прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Навучэнцы ўспомнілі гераічныя старонкі мінулага, расказалі аб подвігах юных герояў.
1. 9.00 -10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі
2. 10.00 - 11.00 - Дзень здароўя "Турнір па шашкам"
3. 11.00 - 12.00 - Рэпетыцыя нумароў мастацкай самадзейнасці (падрыхтоўка да конкурсу "Таленты Прынямоння"
4. 12.00 - 13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
5. 13.00 - Пачатак экскурсіі ў г.Ліда (наведванне басейна, кінатэатра "Юбілейны")
На базе государственного учреждения образования «Гродненский областной социально-педагогический центр» главного управления образования Гродненского областного исполнительного комитета организована работа приёмной Национальной комиссии по правам ребёнка по рассмотрению обращений и приёму несовершеннолетних, их законных представителей и иных граждан по вопросам защиты прав и законных интересов детей.
У школьным музейным пакое аформлена тэматычная выстава "Да 75-годдзя Перамогі". Раім навучэнцам і настаўнікам наведаць выставу і азнаёміцца з матэрыяламі.
01.02.2020 навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў г.п.Воранава. Сустрэча адбылася пад дэвізам "Папярэджаны - значыць узброены!"
1. 9.00-10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі
2. 10.00-11.00 - Забаўляльна-пазнавальная гульня "Поле цудаў" на тэму "Водныя багацці Беларусі"
3. 11.00-12.30 - Інфармацыйная сустрэча "Прафілактыка вірусных захворванняў"
4. 12.30-13.00 - Падвядзенне вынікаў тыдня
Акцябраты прынялі ўдзел у акцыі і зрабілі сваімі рукамі кармушкі, падрхтавалі корм для птушак.
Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у акцыі "Сцяжынкамі дабра", якая прысвечана 75-годдзю Перамогі. У в.Навіянка каля помніку Герою Савецкага Саюза А.І.Канарчыку быў наведзены парадак.
Віншуем наш валанцёрскі атрад "Асілкі", які адзначаны дыпломам пераможца раённага этапа рэспубліканскага конкурса "Валанцёр года - Добрае сэрца"! Жадаем новых шчырых дзеянняў!
Сёння адбылася інфармацыйна-адукацыйная сустрэча ў рамках праекта "ШАГ" на тэму «Ганаруся сваімі славутымі землякамі». Навучэнцы 8-9 класаў пазнаёміліся з героямі Беларусі, вядомымі беларусамі, адзначанымі вышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі за вялікі ўнёсак у развіццё беларускай дзяржаўнасці, навукі, культуры, спорта. Былі абмяркаваны пытанні "Што значыць быць героям?", "Наколькі важна быць Чалавекам?" і інш. Школьнікі таксама задалі шэраг пытанняў выпускніку нашай школы, кандыдату фізіка-матэматычных навук, Гурневічу Яўгенію Александравічу, які быў запрашаны на гэтую сустрэчу.
9.00 - 10.00 -дадатковыя заняткі з настаўнікамі
9.00 - збор каманды для ўдзелу ў раённай квэст-гульне "Па слядах Перамогі"
10.00 - 11.00 - гадзіна зносін з выпускнікамі-студэнтамі "Які ён - сучасны студэнт?"
11.00 - 12.30 - Падарожжа ў свет прыроды (Бярэзінскі біясферны запаведнік)
12.30 - 13.00 - Падвядзенне вынікаў тыдня
Віншуем нашу каманду, а таксама вучаніцу 7-га класа Канавалік Вікторыю, з 3-м месцам на раённых спартыўных спаборніцтвах. Так трымаць!