Новости
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі", які даў новы імпульс працэсу інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
Вясенннія канікулы пачынаюцца з 30.03.2020 і доўжацца па 04.04.2020 уключна. Заняткі ў школе - з 06.04.2020. Азнаёмцеся, калі ласка, яшчэ раз з правіламі бяспечнага адпачынку, якія размешчаны ў раздзеле "Канікулы. Вясеннія канікулы". У раздзеле "Санэпідэмстанцыя інфармуе" ёсць неабходная інфармацыя, а таксама памяткі па прафілактыцы вірусных і прастудных захворванняў. Запрашаем усіх праверыць свае веды па прафілактыцы і захоўваць асноўныя правілы ў паўсядзённым жыцці.
В рамках международной акции "Час Земли" в нашем учреждении образования запланированы и проводятся следующие мероприятия:
1. Выставка литературы в библиотеке «Маленькое начало большой энергосбережливости»
2. Просмотр и обсуждение видеофильма «Эффективность использования электроэнергии»
3. Распространение листовок «Час Земли» среди учащихся и родителей, педработников
4. Участие в акции «Сохрани дерево – сдай макулатуру»
5. Отключение подсветки школы с 20:30 до 21:30, света в домах с 20:30 до 21:30
6. Подведение итогов на заседании Совета пионерской дружины им.З.Портновой 30.03.2020
З 28.03.2020г пачынаюцца акцыі па навядзенню парадка ў нашых лясах і па пасадцы новых дрэў. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца. Збор удзельнікаў 28.03.2020 у 10.00.
1. 9.00-10.00 - дадатковыя заняткі з настаўнікамі
2. 10.00-11.00 - вусны часопіс "Здароўе і навакольнае асяроддзе"
3. 11.00-11.30 - выпуск другога нумара школьнай газеты "Школьнае жыццё"
4. 11.30-12.00 - падвядзенне вынікаў акцыі "Місія - жыць!"
5. 12.00 - 13.30 -аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
З 21.03. па 28.03.2020 у нашай установе адукацыі праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці.
26.03.2020 у 14.30 для навучэнцаў 8-9 класаў адбудзецца чарговае паседжанне Школы актыўнага грамадзяніна на тэму "Мы - грамадзяне мірнай і стваральнай краіны", на якое запрашаны Тарасаў Алег Леанідавіч, старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".
Запрашаем усіх прыняць удзел у штогадовай міжнароднай акцыі 28.03.2020. Для гэтага неабходна ў гэты дзень адключыць на 1 гадзіну, з 20.30 да 21.30, свет і электрычныя прыборы.
Гадзіна Зямлі - штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF).
Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх жыхароў планеты выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату. Упершыню гэтае мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем The Sydney Morning Herald у 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва — па ацэнках WWF яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты.
Сёння тімураўцы і валанцёры піянерскай дружыны імя З.Партновай прынялі удзел у мітынгу каля помніку Герою Савецкага Саюза Канарчыку А.І. Старшыня Пераганцаўскага сельскага Савета Дзекан Людміла Станіславаўна расказала біяграфію Героя і гісторыю помніка.
Сёння нашу ўстанову адукацыі наведаў прадстаўнік Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Навучэнцы 8-9-х класаў былі азнаёмлены з правіламі прыёму ў каледж, са спецыяльнасцямі, якія магчыма там атрымаць. умовамі навучання. Усе школьнікі атрымалі буклеты з інфармацыяй аб коледжу і кантактнымі дадзенымі. Глядзіце нашы фотаальбомы.
У нашай установе адукацыі 06.03.2020 адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Пачатак канцэртнай праграмы - у 14.30. Запрашаем усіх мам і бабуль на культурна-забаўляльную праграму!
9.00 - 10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі
10.00 - 11.00 - Праект-прэзентацыя “Гучы, беларуская песня!”
11.00 -12.00 - Распрацоўка творчай справы “Пасвяшчэнне ў піянеры”
11.00-12.00 - КТС "Распрацоўка нумара школьнай газеты "Школьнае жыццё"
12.00 -13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
22.02.2020 нашы навучэнцы наведалі з экскурсіяй пагранзаставу ў Воранава. А сёння з асаблівасцямі сваёй службы школьнікаў пазнаёмілі пагранічнікі пагранзавставы ў Беняконі. Глядзіце нашы фотаальбомы.
Для навучэнцаў 8-9 класаў 27.02.2020 адбудзецца паседжанне школы актыўнага грамадзяніна на тэму "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь". На сустрэчу запрашаны старшыня Раённага Савета ГА "БРПА" Кліменкова Алена Аляксееўна.