Новости
Пачынаецца раённы этап алімпіяд. Жадаем нашым удзельнікам творчага натхнення і поспехаў!
У нашай школе пачалася падрыхтоўка да зімовых святаў: упрыгожванне кабінетаў і карыдораў, стварэнне фотазоны. Запрашаем усіх прыняць удзел у рэалізацыі творчых задумак!
22.11.2019 на базе нашай установы адукацыі адбылося МА класных кіраўнікоў.
1. 9.00 - 10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі.
2. 10.00 -11.00 - Клуб эрудытаў “Гісторыя з’яўлення
кнігі”
3. 11.00 -12.30 - Квэст-гульня “Піянерыя-цудоўная
краіна!”
20.11.2019 адбылася сустрэча з інспектарам ДАІ па пытаннях захавання правілаў дарожнага руху.
18.11.2019 у нашай установе адукацыi адбылося МА настаунiкаў АБЖ. Настаўнiкам Клiмашэускай А.М. дадзены адкрыты вучэбны занятак у 4-м класе на тэму "Канфлікт як крыніца небяспекі".
Вiншуем нашу каманду з 2-м месцам у раённай квэст-гульне "Па слядах Перамогi"!
9.00 - 10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі-прадметнікамі
10.00 - Пачатак экскурсіі ў Мірскі замак
11.00 - 12.30 - Дзень здароўя "Мы выбіраем спорт!"
12.30 - 13.00 - работа валанцёрскага і цімураўскага атрадаў
У пiянерскай дружыне iм. З.Партновай прайшла квэст-гульня з акцябратами "Па слядах Перамогi". Пiянеры-цiмураўцы распрацавалi карту добрых спраў.
Сёння ў раёне адбылася ўрачыстая сустрэча, на якой прысутнiчалi нашы члены БРСМ.
02.11.2019 у школе адбыўся абмен думкамі сярод навучэнцаў 5-9 класаў на тэму "Смеццю - другое жыццё!" Была арганізавана выстава крафтаў з другасных матэрыялаў, прагляд і абмеркаванне відэароліка "Канцэпцыя zero waste (нуль адходаў)". Навучэнцы выказвалі свае ідэі, як можна разумна падыходзіць да ўжывання розных тавараў, як паменшыць колькасць смецця, як магчыма выкарыстоўваць другасную сыравіну.
На восеньскіх канікулах у школе, акрамя спартыўных, вясёлых, пазнавальных і творчых мерапрыемстваў, якія праводзяць педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі і настаўнік фізічнай культуры, арганізаваны дадатковыя заняткі з настаўнікамі. Таксама дзейнічаюць і алімпіядныя групы, працуе школьная бібліятэка, камп'ютарны клас згодна з раскладам, які можна знайсці на сайце (раздзел "Восеньскія канікулы"). Бацькі і дзеці могуць звярнуцца за кансультацыяй да школьнага псіхолога, педагога-дэфектолага ці педагога сацыяльнага. Працуюць усе аб'яднанні па інтарэсах згодна са звычайным раскладам. Дзеці могуць атрымаць спортінвентар і пагуляць на спартыўнай пляцоўцы.
З 01.11 да 10.11 уключна - восеньскія канікулы. Звяртаем яшчэ раз вашу увагу на захаванне правіл бяспекі на восеньскіх канікулах. З памяткамі па тэхніцы бяспекі можна азнаёміцца на сайце ў раздзеле "Канікулы". Кожны дзень, за выключэннем нядзелі і дзяржаўнага свята 07.11., наша установа адукацыі прапануе мерапрыемства для дзяцей згодна з планам на канікулы (план у раздзеле "Восеньскія канікулы").
9.00 -10.00 - Дадатковыя заняткі з настаўнікамі-прадметнікамі
10.00-11.00 - Конкурс крафтаў з другаснай сыравіны "Смеццю - другое жыццё!"
11.00-12.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
12.30-13.00 - Спаборніцтва "Залатая скакалка"
Віншуем нашых крэатыўных удзельнікаў конкурсу "Збіраем лісце - ствараем прыгажосць!" з 2-м месцам у раёне! Натхнення вам!
На мінулым тыдні прайшлі мерапрыемствы пад дэвізам "Піянерыя збірае сяброў": вясёлыя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, вясёлыя спартыўныя перапынкі. Завяршыліся піянерскія спаборніцтвы 26.10.2019 піянерскім КВІЗам. Глядзіце падрабязней у фотаальбоме "Піянерскі КВІЗ".
9.00 -10.00-Дадатковыя заняткі з прадметнікамі
10.00-11.00-Піянерскі КВІЗ
11.00-11.30 - Вясёлыя фізхвілінкі
12.00-13.30 - Аб'яднанне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
21.10.2019 у нашай установе адукацыі стартаваў тэматычны тыдзень "Місія - жыць!". Навучэнцы прынялі ўдзел у пасадцы дрэва жаданняў. Аформлены тэматычны стэнд, школьнікі прадставілі работы сваімі рукамі на выставу "Прыгожы свет". У школе сёння адбылася лінейка, на якой вучні былі азнаёмлены з планам мерапрыемстваў. Таксама ім былі раздадзены памяткі. Сярод школьнікаў 8-9 класаў праведзена анкетаванне на вывучэнне характара адносін падлеткаў да наркаманіі. На тэматычным стэндзе аформлена "галінка здаровага ладу жыцця", дзе навучэнцы могуць напісаць сваё пажаданне і думкі накшталт здаровых звычак.