Новости
30.01.2019 у школе адбылася лінейка, дзе былі адзначаны самыя актыўныя навучэнцы. Дырэктар школы Павайба Алена Юзэфаўна звярнула ўвагу на культуру паводзін у школе, у вольны час, а таксама ў сацыяльных сецях і мэсэнджэрах. Педагог-арганізатар Лук'ян Наталля Віктараўна павіншавала піянерскую дружыну, валанцёраў і первічную арганізацыю АА "БРСМ" з узнагароджаннем дыпломам за актыўны ўдзел у праграмах АА "БРСМ" за 2018 год.
02.02.2019 адбудзецца школьны этап лыжных спаборніцтв. Пачатак у 10.00.
9.00-10.00 - кансультацыі настаўнікаў для вучняў (па дамоўленасці)
10.00 -11.00 -Ток-шоу «Славутыя імёны Бацькаўшчыны»
9.00 -14.00 - Экскурсія ў г. Ліда (наведванне басейна, кінатэатра)
11.00-12.00 - Агульнашкольны бацькоўскі сход
12.00 - 13.00 - Класныя бацькоўскія сходы
26.01.2019 (субота) у 11.00 адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход. Яўка абавязковая.
9.00-10.00 - Кансультацыі настаўнікаў
10.00 - 11.00 - Адкрыты дыялог "Фінансавая граматнасць школьніка"
11.00-12.30 - Дзень здароўя "Снежныя забавы"
12.30 - Валанцёрскі дэсант
Навучэнцы нашай школы традыцыйна ў снежні - студзені прымаюць удзел у экалагічнай акцыі "Дапамагі птушкам". Мэта дадзенай акцыі – выхаванне ў дзяцей беражлівага стаўлення да прыроды, далучэнне да яе аховы, пашырэнне ведаў вучняў аб жыцці птушак. Школьнікі зрабілі кармушкі і падкармліваюць птушак.
З 04.01.2019 па 11.01.2019 у нашай установе адукацыі праходзіць Тыдзень здароўя для дашкалят. Дэвіз Тыдня - "Павінны ведаць і дарослыя, і дзеці, што здароўе - галоўнае ў свеце!". Згодна з праграмай тыдня 04.01.2019 былі праведзены гутарка "Здароўе і асабістая гігіена" і занятак-практыкум па захаванню асабістай гігіены. 08.01.2019 адбылася гульня-забава "Карысныя прадукты харчавання". Адначасова з тэматычнымі мерапрыемствамі праводзяцца вясёлыя фізкульт-паўзы і хвілінкі здароўя.
Віншуем усіх з Новым годам і шчыра жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, святочнага настрою, новых поспехаў і творчых здяйсненняў!
28.12.2018 у 11.00 пачатак навагодняга свята ў філіяле Пераганцаўскага ЦКіД. Запрашаюцца ўсе дзеці, бацькі, настаўнікі, усе жадаючыя.
6 навучэнцаў нашай школы ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведалі навагоднюю тэатральную пастанову-казку ў абласным драматычным тэатры, а таксама атрымалі святочныя падарункі. Гэта стала магчыма з дапамогаю людзей са шчырымі сэрцамі з розных арганізацый: старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Ястрэмскай А.М., супрацоўнікаў аддзела адукацыі Воранаўскага раёна і інш. Асобыя словы ўдзячнасці за святочныя падарункі дзецям выказваем старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Дзесятнічэнка А.А.
Нашы дзеці - самыя лепшыя дзеці. Яны актыўныя, творчыя, упрыгожваюць школьныя памяшканні, ствараюць святочную атмасферу, вырабляюць падарункі і сувеніры сваімі рукамі, удзельнічаюць у валанцёрскіх акцыях. Глядзіце нашы фотаальбомы і далучайцеся да нас!
Хутка надыходзяць самыя чаканыя і любімыя зімовыя святы. Віншуем усіх з іх набліжэннем і жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у добрых справах, крэатыўных ідэй, актыўных дзеянняў у дапамозе тым, хто мае вострую патрэбу ў нашай міласэрнасці. Запрашаем усіх да актыўнага ўдзелу ў акцыях "Нашы дзеці" і "Цуды на Каляды".
10.12.2018 стартавала дабрачынная рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці". Настаўнікі і навучэнцы рыхтуюць калядныя падарункі для дзяцей: канцылярскія прылады, мяккія цацкі, развіццёвыя гульні, кнігі, размалёўкі, календары і г.д.
У рамках Дня валанцёра ў нашай установе адукацыі рукамі вучняў і настаўнікаў былі зроблены навагоднія і калядныя падарункі, святочныя ўпрыгожванні на ёлку, якія былі ўручаны нашымі валанцёрамі пажылым і адзінокім людзям. Фотаздымкі глядзіце ў нашых фотаальбомах.
Пад гэтай назвай 1 снежня ў нашай школе для навучэнцаў 5-9 класаў адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, супрацьстаяння распаўсюджванню наркаманіі і ВІЧ-інфекцыі былі праведзены інтэрактыўная гутарка, а таксама абмеркаваны тэматычныя прэзентацыі і відэасюжэты. Навучэнцы атрымалі інфармацыйныя буклеты.
Запрашаем усіх навучэнцаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў школы да ўдзелу ў акцыі па святочнаму ўпрыгожванню школьных памяшканняў. Будзем вельмі ўдзячны таксама за арыгінальныя ідэі і дапамогу з боку бацькоў.
9.00-10.00 - дадатковыя заняткі па нямецкай мове
10.00-11.30 - Піянерскі КВіЗ
12.00-13.30 -аб'яданне па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней!"
20.01.2018 на базе нашай установы адукацыі адбылося метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы. Настаўнік Бедай А.А. дала адкрыты ўрок у 6 класе на тэму "Мае любімыя казкі".
У сувязі з неабходнасцю зберажэння энергарэсурсаў у школе рэгулярна праводзяцца рэйды беражлівасці, дзейнічае дзяжурны патруль. Навучэнцы ўдзельнічаюць у агітбрыгадах, а таксама ў конкурсе "Энергамарафон", дзе актыўна прапагандуюць праз самастойна створаныя відэаролікі і малюнкі рацыянальнае выкарыстанне энергарэсурсаў.