Новости
1. 9.00 - 10.00 Кансультатыўныя заняткі з педагогамі
2. 10.00 -13.00 Кансультацыі педагога-псіхолага
3. 11.00 -12.00 Дзень здароўя. Спартландыя “Рух. Спорт. Здароўе”.
4. 11.00-12.00 Маскарад “Гарбузовы баль”
5. 12.00 -13.00 Работа камп’ютарнага кабінета
6..12.00 -13.00 Экалагічны калейдаскоп “Берагчы энергарэсурсы– берагчы будучыню”
Работа школьнай бібліятэкі
31.10.20 пачаў сваю работу прышкольны лагер "Чайка". Кожны дзень выхавальнікаў 2 атрадаў чакаюць гімнастыка і рухомыя гульні на свежым паветры, вандроўкі, хвілінкі здароўя, вясёлыя спаборніцтвы, дыскатэкі, настольныя і інтэлектуальныя гульні, работа аб'яднанняў па інтарэсах, крэатыўныя ідэі і чароўныя майстэрні. Сачыце за нашымі справамі ў фотаальбоме "Лагер "Чайка на восеньскіх канікулах".
Восеньскія канікулы адбудуцца з 1 па 8 лістапада. Вучэбныя заняткі пачынаюцца 09.11.2020. Раім яшчэ раз звярнуць увагу на правілы бяспечных паводзін, якія змяшчаюцца на школьным сайце ў раздзелах "Школа бяспекі", "Канікулы.Восеньскія канікулы". Пад час канікул працуе прышкольны лагер "Чайка", арганізаваны мерапрыемствы спартыўнага, забаўляльнага, інтэлектуальнага профілю. Працуе школьная бібліятэка, спартыўная пляцоўка, камп'ютарны кабінет, праходзяць кансультацыі настаўнікаў і педагога-псіхолага, заняткі алімпіядных груп. З графікам работы і праграмай лагера можна азнаёміцца на сайце, у школе, а таксама з нашага буклета.
1. 9.30 - 10.30 Кансультатыўныя заняткі з настаўнікамі.
2. 10.00 - 11.30 Работа камп'ютарнага кабінета
3. 11.00 - 12.30 Паседжанне клуба "Сям'я": адкрыты дыялог "У сям'і расце дачка, у сям'і расце сын"
4. З 10.00 - Працоўная акцыя (выезд да помніка А.Канарчыку в. Даўкшаны)
Да 31.10.2020 ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў раённым конкурсе канферансье. Ад нашай установы адукацыі ў якасці канферансье спрабуе свае сілы вучаніца 8-га класа Канавалік Вікторыя. Падтрымаем нашу ўдзельніцу!
10.10.2020 у нашай школе адбыўся яблычны фэст. Навучэнцы прадставілі гумарыстычную праграму "Усё вакол яблыка" з песнямі, танцамі, жартамі, інсцэніроўкамі. А напрыканцы ўсіх удзельнікаў свята чакаў смачны салодкі стол з яблычных страваў з сямейнай кулінарнай кнігі. Чаго там толькі не было: аладкі з ябыкаў, шарлотка, яблычны каравай, піражкі, запечаныя яблыкі, яблычныя чыпсы. Добрае, вясёлае і смачнае свята!
З 12 па 17 кастрычніка ў нашай установе адукацыі праходзіць тыдзень добрага настрою. Кожны дзень навучэнцы даруюць адзін аднаму усмешкі, апранаюцца у колеры вясёлкі, робяць добрыя справы. Панядзелак - дзень чырвонага колеру. Аўторак - жоўта-аранжавага, серада - зялёнага, чацвер - сіне-блакітнага, пятніца - фіалетавага.
Сёння ў нашай установе адукацыі навучэнцы перагарнулі старонкі вуснага часопіса "Дасягненні навукі ў паўсядзённым жыцці". Настаўнікі хіміі, біялогіі і фізікі Сергнееня А.П. і Раманава Т.І. паказалі на жыццёвых сітуацыях і прадметах, якія знаходзяцца вакол нас, найважнейшыя законы навук.
1. 9.00 - 10.00 - Кансультацыі з настаўнікамі
2. 9.00 - 10.00 - Работа камп'ютарнага кабінета
3. 10.20 - 11.20 - Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці "Усё на зямлі ад рук маці"
4. 11.30 - 12.30 - Дзень здароўя "Восеньскія старты"
5. 12.40 -13.40 - КТС "Яблычны фэст": з кулінарнай кнігі маёй сям'і"
Навучэнцы нашай школы навясцілі старэйшых жыхароў аграгарадка і падаравалі кветкі вецеранам працы.
1. 9.00 - 10.00 - Кансультацыі з настаўнікамі.
2. 9.00 - 10.00 - Работа камп'юттарнага кабінета.
3. 10.20 - 11.20 - Практычны занятак з элементамі трэнінга "Мой унутраны свет"
4. 11.30 - 12.30 - Афармленне фотазоны да Дня настаўніка
5. 9.00 - 11.00 -Работа школьнай бібліятэкі
У кожным класе арганізаваны КТС па падрыхтоўцы святочных віншаванняў да Дня настаўніка.
Навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі удзел у акцыі Дабрыні: навадзілі парадак на тэрыторыі аграгарадка і на падворках, аказвалі дапамогу старэйшым, рабілі кармушкі для птушак, арганізавалі афармленне паштовак да Дня пажылога чалавека.
1. 9.00 - 10.00 Кансультацыі з настаўнікамі
2. 10.00 - 11.00 Конкурс-выстава "Дары восені"
3. 11.00 - 12.30 Фестываль праектаў "Мовы яднаюць людзей"
Сёння адбылася тэматычная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Міжнароднаму дню міру (21.09). Гэты дзень заснаваны Генасамблеяй ААН у знак важнасці адмовы ад насілля і спынення агню па ўсёй планеце.
У школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя прафілактыцы суіцыдаў і ўмацаванню псіхічнага здароўя непаўналетніх, паляпшэння эмацыянальнага фону. Па класах праводзяцца класныя гадзіны, практыкумы, інтэрактыўныя гутаркі і кансультацыі псіхолага, вядзецца падрыхтоўка да любімых восеньскіх святаў.
9.00 – 10.00 Кансультатыўныя заняткі з настаўнікамі-прадметнікамі
10.00 – 11.00 Работа камп’ютарнага кабінета
11.15 – 12.15 Гадзіна зносін “Я+ТЫ=Сяброўства (5 – 9 класы)
Пазакласнае мерапрыемства “Сяброўства – гэта…”
12.15 – 13.15 Кансультацыі педагога-псіхолага